Расія абвясціла аб закрыцці праекту "Паўднёвы паток"

Расія не можа ў цяперашніх умовах працягваць рэалізацыю праекта "Паўднёвы паток". Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Анкары пасля перамоваў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Наўзамен будзе пабудаваны новы газаправод праз Чорнае мора ў напрамку Турцыі.

Пуцін адзначыў, што Балгарыя дагэтуль не дала дазвол на будаўніцтва, таму Расія ў гэтых умовах не можа працягваць рэалізацыю праекта. "Усё, праект зачынены", — перадае ВВС словы кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера.

Пры гэтым Масква мае намер пашырыць супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы з Турцыяй. Яна хоча пабудаваць трубу такой жа магутнасці, як "Паўднёвы паток", праз Чорнае мора ў Турцыю.

Раней новы ўрад Балгарыі прыняў рашэнне прыпыніць рэалізацыю праекта на сваёй тэрыторыі. Італія таксама заявіла, што "Паўднёвы паток" больш не з'яўляецца для яе прыярытэтам. Пуцін адзначыў, што з-за свайго выбару Балгарыя недаатрымае сотні мільёнаў еўра ў год.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі