Расія абстраляла горад Дняпро, сярод параненых — немаўля і падлетак

Наступствы абстрэлу

Наступствы абстрэлу / Сергей Лысак

У ноч на 4 чэрвеня Расія атакавала горад Дняпро, піша ўкраінскае выданне "Суспильне". Раненні атрымалі сямёра чалавек, сярод іх ёсць дзеці.

Уначы сілы ўкраінскай СПА збілі дзве ракеты ў раёне Дняпра. Абломкамі пашкодзіла цывільную інфраструктуру, узнік пажар. У прыватных дамах, шматпавярхоўках, шпіталі выбіла вокны.

"Пачуў два гучныя выбухі, у суседзяў сарвала шыфер, абломкі ўляцелі ў зямлю, выбітыя вокны выбухной хваляй", — расказвае адзін з мясцовых жыхароў.

Сярод параненых у выніку гэтай атакі ёсць дзеці. Траўмы атрымалі немаўля і 17-гадовы падлетак, таксама былі параненыя яшчэ пяцёра дарослых людзей.

Малодшае дзіця ў сям'і дапамагае прыбіраць у доме пасля абстрэлу, старэйшае — у шпіталі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі