Рампей: Санкцыі супраць Расіі — заахвочванне да вырашэння крызісу ў Крыме

Па яго словах, якія перадае УНІАН, гэта не пакаранне і не помста, а заахвочванне Масквы да палітычнага і дыпламатычнага ўрэгулявання крымскага крызісу.





З такой заявай Рампей выступіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу пасля завяршэння саміту ЗША ЕС.





Барозу падкрэсліў, што Брусэль і Вашынгтон шчыльна каардынуюць свае дзеянні ў галіне санкцый. "Мы стаім разам у абароне нашых агульных каштоўнасцяў — міру, свабоды, правоў асобы, вяршэнства права і павагі да міжнародных нормаў. ЕС і ЗША працуюць разам, каб пераканацца, што непрымальныя дзеянні будуць мець наступствы", — дадаў Барозу.





Фота — Reuters