Раманчук не здолеў трапіць у родную ВНУ праз “прарыў каналізацыі”

Раманчук, сам выпускнік іняза, яшчэ ў лістападзе склаў заяўку на правядзенне сустрэчы з выбаршчыкамі ў МДЛУ. І гэтая заяўка была задаволеная, паведамляе БелаПАН.

Але за колькі гадзінаў да сустрэчы кандыдату на прэзідэнта паведамілі, што праз “прарыў каналізацыі” памяшканне не можа быць прадстаўленае.

Раманчук паскардзіўся, што ніколі не думаў, што родная ВНУ зачыніць перад ім дзверы. “Калісьці мы з цяперашнім рэктарам былі на адным баку барыкадаў”, — адзначыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі