Раман Мянцюк аб'явіў галадоўку пратэсту

Галадоўку пратэсту аб'явіў Раман Мянцюк, які ў сакавіку на іншамарцы тараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе Мінск-Мікашэвічы. Сёння ў Маскоўскім судзе беларускай сталіцы працягнуўся разгляд яго справы. Нагадаем, учора Мянцюк цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў суд не адпраўляць яго за краты, а таксама папрасіў прабачэння ў пацярпелых і супрацоўнікаў ДАІ. Раману Менцюку, якога абвінавачваюць у парушэнні Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой цяжкія цялесныя пашкоджанні, а таксама ў кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане, пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння яму можа быць вынесены прысуд. Пра аб'яўленне галадоўкі Мянцюк заявіў у пачатку сённяшняга судовага паседжання. На такі крок ён пайшоў, выступаючы супраць "непраўдзівых фактаў абвінавачання", і зноў папрасіў суд не адпраўляць яго за краты, а прызначыць пакаранне, не звязанае са знаходжаннем у месцах пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі