Рагачоўскія панкі Sex працягваюць збіраць грошы на лячэнне свайго мэнаджара

Рагачоўскі панк-гурт Sex працягвае збіраць грошы для свайго мэнаджара Валерыя Каберкіна, які амаль два тыдні таму трапіў у аварыю. Увесь гэты час Валерый знаходзіцца ў рэанімацыі горада Медынь Калужскай вобласці Расіі, дзе яму была зробленая шасцігадзінная аперацыя.

“Цяпер ужо ў яго стабільны стан, — каментуе вакаліст гурта Валерый Навічкоў. — Сам ён кажа, што дактары вельмі добрыя, дапамаглі. У яго сапраўды сур’ёзная траўма, нешта кшталту разрыву кішэчніка. Таму яму будуць рабіць яшчэ адну аперацыю, але праз месяцы два-тры, калі пройдзе рэабілітацыйны перыяд і адновіцца арганізм. Але ўжо заўтра (11.07.2014) плануецца яго перавозіць ў Беларусь. Ён толькі лежачы можа ехаць, таму знайшлі там вялікі мінівэн ды паставілі туды ложак”.

Але забіраць Валерыя будуць сваякі, бо музыкі ў гэты дзень выступаюць у сталічным Re:Public на трыб’юце гурту “Сектор газа”. Дарэчы, арганізатары канцэрта вырашылі зрабіць яго дабрачынным і ўсе сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне Валерыя Каберкіна. Праўда, па зразумелых прычынах Sex не паспелі падрыхтавацца, таму адыграюць свой звычайны гадзінны сэт. Але заяўленыя “Неизвестный маршрут”, “Бабанцуйка” ды “Состояние души” ад першапачатковых праграм не адмаўляюцца.

Фота з ДТЗ

Нагадаем, на шляху з расійскага “Доброфеста” кіроўца Зміцер Рачкоўскі, басіст-вакаліст Валерый Навічкоў і адміністратар гурта Sex Валерый Каберкін трапілі ў жудаснае ДТЗ, якое адбылося не па іх віне. У выніку кіроўца і басіст пасля аказання дапамогі здолелі вярнуцца дамоў, а мэнэджар застаўся ў рэанімацыі.

Усе жадаючыя могуць дасылаць грошы праз:

  • 1. WebMoney (праз любое паштовае аддзялення ці банк, пазначыўшы нумар рахунка для вашай краіны)
  • WMR - R283362328565 - Расія
  • WME - E897073424978 - Еўропа
  • WMB - B671436434740 - Беларусь
  • WMZ - Z319736635545 - ЗША
  • WMU - U825587441644 - Украіна
  •  
  • 2. PayPal - [email protected]

3. Грашовы перавод на яго імя і прозвішча: 247673, РБ, Гомельская вобласць, г. Рагачоў, вул. Вялічка д. 39, Каберкін Валерый Уладзіміравіч, пашпарт НВ 1208095 (грошы па яго пашпарце змогуць забраць брат ці жонка).

4. Можна набыць розныя лоты ад гурта Sex на сайце Рlaneta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі