Работнікі прыватных фірмаў падпісваюць абяцанні не займацца "экстрэмізмам" — НН

Подпіс, ілюстрацыйнае фота

Подпіс, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Супрацоўнікаў прыватных фірмаў у Беларусі прымушаюць падпісваць дакумент, што яны не будуць рабіць нічога "экстрэмісцкага". Копію такога дакумента атрымала рэдакцыя "Нашай Нівы", піша выданне.

Падпісваючы такі дакумент, чалавек абавязваецца не рабіць дзеянні, якія парушаюць беларускія законы, "не дапускаць дэструктыўных праяў па месцы працы і жыхарства, не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і іншых акцыях пратэсту, не ўступаць у экстрэмісцкія і іншыя дэструктыўныя арганізацыі, супольнасці і суполкі (чаты), не аказваць ім садзеянне ў іх дзейнасці".

Таксама падпісант абяцае не пакідаць у інтэрнэце негатыўныя каментары, змест якіх абразлівы для Лукашэнкі, вышэйшых чыноўнікаў, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных і кантрольных органаў. Акрамя таго, ён бярэ на сябе абавязак не перадаваць інфармацыю пра такіх асоб прадстаўнікам "экстрэмісцкіх ды іншых фармаванняў" і не размяшчаць у інтэрнэце.

Падпісант пацвярджае, што ён ведае: за гэта належыць адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Варта толькі дадаць, што гэты подпіс не мае ніякай юрыдычнай вагі, калі сілавікі з нейкай прычыны звернуць сваю ўвагу на таго ці іншага чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі