Работнікам, якія "здадуць" наймальнікаў па заробках у канвертах, абяцаюць бонус

Работнікам, якія "здадуць" наймальнікаў па заробках у канвертах, абяцаюць бонус

У Падатковым кодэксе з'явіліся змены, якія датычаць заробкаў "у канвертах", паведамляе падатковая інспекцыя Гомельскай вобласці. 

Падаткавікі, выявіўшы такія выплаты, могуць не спаганяць падаходны падатак з работніка, якому плацілі заробак "у канверце". Але толькі тады, калі ён сам ім раскажа пра такія выплаты. У такім разе падатак будзе плаціць наймальнік.

Калі ж работнік, якога падаткавікі падазраюць, адмовіцца расказваць пра заробкі "ў канверце", яго папросяць даць справаздачу па даходах і расходах. Пры перавышэнні па выдатках давядзецца патлумачыць паходжанне грошай. Калі чалавек адмовіцца, яму давядзецца заплаціць падатак з сумы перавышэння. 

Пра барацьбу з заробкамі "ў канвертах" 1 сакавіка гаварыў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы старшыню Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава. Ён патрабаваў увесці адказнасць для тых, хто атрымлівае такія заробкі.У той жа дзень Герасімаў паведаміў журналістам, што такіх асобаў будзе чакаць адміністрацыйная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі