Рабаўнікі ў Мінску любяць Заводскі, Маскоўскі і Фрунзенскі раёны

У Мінску рабаўнікі нападаюць на грамадзян часцей за ўсё на вуліцах у Заводскім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах.  Як інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны", з пачатку года зафіксавана больш за сотню разбойных нападаў. Апошні выпадак — 19 кастрычніка. У гадзіну начы ў 3-м завулку Міхалова пасля сумеснага распіцця спіртных напояў трое невядомых, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, забралі ў 34-гадовага мінчука 100 долараў ЗША і 95 тысяч рублёў. Следчы аддзел папярэдняга расследавання Маскоўскага РУУС пачаў крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі