Р. Якаўлеўскі: Удзел Беларусі ва "ўсходнееўрапейскім блоку" немагчымы

Літва збіраецца прапанаваць Еўрасаюзу падумаць пра магчымасці змякчэння палітыкі ізаляцыі Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня сейма Літвы Чэславас Юршэнас. Ужо заўтра падчас сустрэчы кіраўнікоў парламентаў васьмі краінаў Скандынавіі і Балтыі ў Латвіі спадар Юршэнас мае намер узняць беларускае пытанне.  Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі прызнае, што суседзі Беларусі могуць спрыяць нармалізацыі адносінаў Беларусі з ЕС і Злучанымі Штатамі. Аднак заявы дзяржаўных дзеячоў з Вільні ён звязвае з хуткімі выбарамі ў Літве:

"Гэта не першая заява, якую мы чуем з Вільні... Я асабіста гэтыя заявы ўспрымаю ў цеснай сувязі з наступнымі парламенцкімі выбарамі ў Літве, якія павінны адбыцца 12 кастрычніка".

Паводле некаторых прагнозаў, увосень да ўлады ў Літве могуць прыйсці кансерватары, якія вельмі жорстка ставяцца да рэжыму Лукашэнкі.

Раман Якаўлеўскі: "Такім чынам і заявы цяперашняга спікера Юршэнаса, і іншыя заявы яго аднапартыйцаў, а я нагадаю, што яны - сацыял-дэмакраты, не могуць аказаць рэальны ўплыў на нармалізацыю рэжыма, які, падкрэсліваю, сам не рэфармуецца".

Таксама Якаўлеўскі лічыць немагчымым удзел Беларусі ў так званым "усходнееўрапейскім блоку", крытычна настроеным да Масквы. На яго погляд, гэта немагчыма і з-за асобы кіраўніка Беларусі, і з-за апошніх дамоўленасцяў у Сочы, якія сведчаць пра тое, што нашая краіна вельмі моцна прыцягнутая "да расійскай мілітарнай калясніцы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі