Вы тут

Пяты пакет санкцый ЕС супраць беларускага рэжыму пачне дзейнічаць з 2 снежня

Эва-Марыя Ліймэтс / err.ee

Пяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пачне дзейнічаць ужо у чацвер, 2 снежня. 

Імёны фізічных асоб і назвы юрасоб, якія трапілі пад санкцыі, пакуль што не агалошваюцца. Яны будуць апублікаваныя толькі з афіцыйна ўзгодненым пакетам санкцый. На думку міністра замежных спраў Эстоніі Эвы-Марыі Ліймэтс, заўчаснае раскрыццё гэтай інфармацыі можа выклікаць неапраўданую блытаніну. Гэта таксама дазволіць гэтым асобам хутка адрэагаваць і, напрыклад, рэструктураваць актывы або зрабіць нешта падобнае.

Раней паведамлялася, што 1 снежня амбасадары краін ЕС прымуць гэты пакет санкцый, а 2 снежня апублікуюць сам "чорны спіс". У яго нібыта павінныя ўвайсці 28 фізічных і юрыдычных асобаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.