Вы тут

Пяскоў: спецслужбы Расіі маюць доказы змовы супраць Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка расказвае пра "спробу дзяржперавароту" / president.gov.by

Спецслужбы Расіі маюць доказы змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама прызнанні некаторых удзельнікаў змовы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

"Доказы ёсць у спецыяльных службаў. Нашы спецыяльныя службы ў супрацоўніцтве рэалізавалі аперацыю па спыненні злачынных планаў па звяржэнні законнай улады ў Беларусі. Спецслужбы валодаюць усімі неабходнымі доказамі. Акрамя таго, яны таксама валодаюць і прызнаннямі некаторых удзельнікаў гэтай змовы", — прыводзіць ТАСС яго словы.

Два тыдні таму ў Маскве былі затрыманыя літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і юрыст Юрый Зянковіч (ён мае грамадзянствы Беларусі і ЗША). У Шклове затрымалі старшыю Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. 17 красавіка Лукашэнка заявіў, што гэтыя людзі планавалі замах на яго і яго сям'ю, а таксама дзяржаўны пераварот. У гэтым Лукашэнка абвінаваціў амерыканскія спецслужбы і кіраўніцтва ЗША.

25 красавіка на тэлеканале АНТ распавялі, што было тры сцэнары дзяржаўнага перавароту. Паводле аднаго з іх, праз мяжу з літоўскага бкоу мусілі прарвацца 150 джыпаў з крупнакалібернымі кулямётамі. Машыны, нібыта, планавалі даехаць да рэзідэнцыі Лукашэнкі і расстраляць там яго і яго блізкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.