П'яны воранавец спрабаваў пераехаць нелегальна беларуска-літоўскую мяжу

Інфармацыя пра тое, што аўтамабіль "Фальксваген-пасат" на вялікай хуткасці рухаецца ў бок дзяржаўнай беларуска-літоўскай мяжы, была атрымана ў Лідскім памежным атрадзе ад мясцовых жыхароў.  Памежны нарад, які выехаў на праверку гэтага факту, знайшоў у 30 метрах ад мяжы ў кювеце пабітую машыну. А кіроўца спаў за рулём. Як пазней аказалася, ён быў быў нападпітку.

Ён быў адразу затрыманы, і на яго заведзеныя дзве справы — адна за спробу незаконнага перасячэння мяжы, а другая па факце дарожна-транспартнага здарэння і кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна