П'яны расіянін у Мінску уцякаў ад ДАІ і ўрэзаўся ў слуп (фота)

Уначы на 31 траўня, каля 00.30, на скрыжаванні вуліц Ілімскай і Герасіменкі ў Мінску адбылася аўтааварыя.

Як піша "Беларуская праўда", расійскі кіроўца спрабаваў уцячы ад інспектараў ДАІ. Аднак мужчына не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп.

Цягам 15 хвілінаў на месца аварыі прыбылі ратавальнікі, якія выразалі мужчыну з аўтамабіля. Да прыезду ратавальнікаў кіроўца, не спыняючыся, сварыўся з даішнікамі і казаў, што "выпіў толькі шклянку гарэлкі".

З месцы здарэння кіроўцу з пераломам нагі і некалькіх рэбраў медыкі забралі ў лякарню.

Фота — belprauda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі