П’яны мінчанін спрабаваў забіць сваю маці нажніцамі

П’яны мінчанін спрабаваў забіць сваю маці нажніцамі

Новыя абставіны справы аб наўмысным падпале кватэры 30-гадовым мінчанінам высветліліся  падчас расследавання здарэння — выявілася, што ён перад гэтым учыніў замах на забойства. Інцыдэнт адбыўся 8 лютага гэтага года. Нецвярозы жыхар сталіцы, зарэгістраваны ў кватэры дома па вуліцы Старобінскай, пасварыўся са сваёй 51-гадовай маці і паспрабаваў забіць яе нажніцамі. Пасля гэтага ён падпаліў кватэру. Цяпер яго будуць судзіць па двух артыкулах КК — за наўмыснае пашкоджанне маёмасці і за замах на забойства, паведамляе прэс-служба МУС.

Таксама ў зводку міліцыі трапіў свежы выпадак нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія сталі прычынай смерці 74-гадовага жыхара Смаргоні. Труп пенсіянера знайшлі ў ноч на сераду ў будаўнічым вагончыку са слядамі побояў.

Судова-медыцынская экспертыза паказала, што смерць надышла ад спалучанай траўмы.

Паводле папярэдняга заключэння, мужчыну збіў яго пляменнік 1965 года нараджэння падчас п’янай сваркі. Падазраванага затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі