П’яны кіроўца на “Хондзе” ўцякаў ад ДАІ, збіў слуп і агароджу школы (фота)

П’яны кіроўца на “Хондзе” ўцякаў ад ДАІ, збіў слуп і агароджу школы (фота)

П’яны кіроўца на аўтамабілі “Honda-CR-V” ўцякаў ад ДАІ, збіў слуп і агароджу школы. Здарэнне адбылося ўначы ў Гродне. Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць легкавік, але кіроўца не выканаў іх патрабавання і паспрабаваў уцячы. Пагоня скончылася тым, што аўтамабіль уцекача пратараніў слуп і агароджу школы (“Honda-CR-V” была разбітая, але сам кіроўца не пацярпеў). Слуп упаў на службовы аўтамабіль і пашкодзіў яго.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, затрыманым аказаўся 32-гадовы мужчына. Раней яго неаднаразова прыцягвалі да адказнасці за перавышэнне хуткасці руху. Нядаўна скончыўся тэрмін пазбаўлення яго правоў кіроўцы за такія парушэнні. Медасведчанне паказала, што ўтрыманне алкаголю ў мужчыны ў пяць разоў перавышае дапушчальную норму. Яму пагражае вялікі штраф (да 2300 рублёў) і пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі