П'яная жанчына на аўтамабілі ўчыніла аварыю ў двары свайго дома

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, раніцай жанчына спрабавала выехаць на аўтамабілі "Альфа Рамэа" з двара свайго дома па вуліцы Урублеўскага. Аднак пратараніла прыпаркаваны легкавік "Рэно". Дамовіцца з уладальніцай пашкоджанай машыны не ўдалося, на месца прыехалі супрацоўнікі ДАІ. Яны і заўважылі неадэкватныя паводзіны жанчыны.



Высветлілася, што ўтрыманне алкаголя ў паветры, якое яна выдыхнула, перавысіла дапушчальную норму ў 4 разы. Яна патлумачыла, што напярэдадні выпіла дзве банкі піва, а раніцай ёй стала кепска, яна прыняла валяр'янку ды паспрабавала паехаць на працу. Але тут, па яе словах, пад машыну кінулася нейкая бабуля, што і стала прычынай аварыі...




Дарэчы, як стала вядома, жанчына толькі нядаўна вярнула пасведчанне кіроўцы. Яго яе пазбаўлялі за перавышэнне хуткаснага рэжыму.
 

Фота — ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі