П'яная жанчына-кіроўца ўчыніла аварыю, у якой загінуў яе муж

П'яная жанчына-кіроўца ўчыніла аварыю, у якой загінуў яе муж

П'яная жанчына-кіроўца ўчыніла аварыю, у якой загінуў яе муж. Здарэнне адбылося 24 студзеня ў Кобрынскім раёне Брэстчыны.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 00.10 сямейная пара вярталася дадому ў вёсцы Барысава. Іх шлях складаў усяго каля 300 метраў, але да дому яны так і не даехалі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовая мясцовая жыхарка за рулём аўтамабіля "Форд" вуліцы Лугавой не справілася з кіраваннем. На скрыжаванні яна з'ехала ў кювет, дзе сутыкнулася з плітой перакрыцця, з-за чаго аўтамабіль перакуліўся.

Пры здарэнні 41-гадовы пасажыр ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі.

Выявілася, што і кіроўца, і пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Таксама вядома, што жанчына знаходзілася за рулём нападпітку. Агляд паказаў у яе 1,6 праміле.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі