Пяць ракетных удараў за гадзіну нанеслі расіяне па Запарожжы

Наступствы ракетнай атакі ў Запарожжы

Наступствы ракетнай атакі ў Запарожжы / Нацыянальная паліцыя Украіны

5 красавіка ўдзень расіяне ўдарылі ракетамі па Запарожжы, паведамляе hromadske.ua.

Спярша горад атакавалі трыма ракетамі. Праз 40 хвілін, калі пачалі працаваць ратавальнікі і паліцыянты, нападнікі ўдарылі па Запарожжы яшчэ дзвюма ракетамі.

У выніку атакі загінулі тры чалавекі, не менш за 19 чалавек пацярпелі, паведамляе Запарожская абласная ваенная адміністрацыя. Прычым чацвёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Ім аказваюць усю неабходную дапамогу ў клініках.

Ад ракетнага ўдару пацярпела грамадзянская і прамысловая інфрастурктура. Паведамляецца пра разбурэнне прыватных дамоў і крамаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі