Пуцін у ААН заявіў, што немагчыма трываць сітуацыю, якая склалася ў свеце

Пуцін у ААН заявіў, што немагчыма трываць сітуацыю, якая склалася ў свеце

Выступаючы на генасамблеі ААН Уладзімір Пуцін пачаў прамову з гісторыі гэтай арганізацыі і Ялцінскай сістэмы міжнародных адносін. Ён заявіў, што ААН — структура, якой няма роўных па легітымнасці і ўніверсальнасці. Разам з тым ён нагадаў, што ў ААН заўжды былі рознагалоссі і заўжды ўжывалася права вета.

Пуцін падкрэсліў, што спробы расхістаць легітымнасць ААН вельмі небяспечныя. "Гэта можа прывесці да абвальвання сістэмы, у выніку не застанецца ніякага права, акрамя права моцнага», — перадае РБК яго словы.

Кіраўнік Расіі закрануў сітуацыю на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, а таксама ўзмацненне тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы". Пуцін заявіў, што Расія аказвае ваенна-тэхнічную дапамогу Сірыі і Іраку. "Наш прамы падыход выкарыстоўваецца як падстава для абвінавачванняў нас у росце амбіцый. Сутнасць не ў нашых амбіцыях. Трываць становішча, якое складваецца, немагчыма", — заявіў кіраўнік Расіі.

Ён прапанаваў стварыць шырокую міжнародную антытэрарыстычную кааліцыю па прыкладзе антыгітлераўскай кааліцыі. Ключавымі ўдзельнікамі кааліцыі, на думку Пуціна, павінны стаць мусульманскія краіны.

Гаворачы пра сітуацыю на Блізкім Усходзе, расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што працягваецца экспарт дэмакратычных рэвалюцый, якія на справе прывялі да гвалту і галечы. Вакуум улады прывёў да ўтварэння зон анархіі, якія сталі запаўняцца экстрэмістамі і тэрарыстамі. Пад іх сцягамі ваююць іракскія ваенныя, выкінутыя на вуліцу. Пастаўшчыком баевікоў стала і Лівія. Шэрагі баевікоў "Ісламскай дзяржавы" папаўняюць і сірыйскія умераныя апазіцыянеры, якіх ўзбройваюць звонку, заявіў расійскі кіраўнік.

Перайшоўшы да сітуацыі ва Украіне, Пуцін заявіў, што пасля распаду СССР постсавецкія краіны "паставілі перад ілжывым выбарам — быць ім з Захадам або з Усходам". Гэты выбар, на яго думку, і прывёў да ўкраінскай сітуацыі. Таксама расійскі прэзідэнт раскрытыкаваў палітыку санкцый. Замест іх Пуцін прапанаваў гарманізацыю эканамічных праектаў, канцэпцыю "інтэграцыі інтэграцый". У прыватнасці, ён прапанаваў "гарманізацыю" інтэграцыйных працэсаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) і Еўрасаюза.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі