Пуцін пра рэакцыю Захаду на падзеі ва Украіне: З намі лепш не звязвацца (відэа)

Расія не хоча і не збіраецца ўцягвацца ў буйнамаштабныя канфлікты, але заўсёды гатовая даць адпор любой агрэсіі, сказаў Уладзімір Пуцін. Пры гэтым ён лічыць, што нікому і ў галаву не прыходзіць развязваць цяпер нейкі канфлікт з Расіяй.

"Натуральна, мы заўсёды былі гатовыя адбіць любую агрэсію ў дачыненні да Расіі, заўсёды нашы партнёры, у якім бы стане ні знаходзіліся іх дзяржавы, якой бы знешнепалітычнай канцэпцыі яны ні трымаліся, павінны разумець, што з намі лепш не звязвацца", — цытуе словы Пуціна РІА "Новости".

Расійскі прэзідэнт нагадаў моладзі, што Расія з'яўляецца адной з найбольш магутных ядзерных дзяржаў.

Нагадаем, Захад рыхтуе адказ на чарговыя дзеянні Расіі ва Украіне. На гэты раз на Данбасе з'явіліся рэгулярныя падраздзяленні расійскай арміі. Афіцыйны Кіеў заявіў, што Расія ўвяла на ўкраінскую зямлю свае войскі. Масква гэта адмаўляе. Украіна чакае дапамогі ад ЗША і ЕС.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі