Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і павіншаваў з днём нараджэння

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / Reuters published by Euroradio
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / Reuters published by Euroradio

Раніцай 30 жніўня Уладзімір Пуцін патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку, каб павіншаваць з днём нараджэння.

"Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі найбольш актуальныя на сёння пытанні, у тым ліку двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыю ўнутры Беларусі. Асобна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі становішча вакол нашай краіны", — піша пра змест званка БелТА.

"Пацверджаны ўзаемны настрой на далейшае ўмацаванне расійска-беларускага саюзніцтва і пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках", — паведамляе пра размову прэс-служба Крамля.

Палітыкі дамовіліся пра хуткую сустрэчу ў Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі