Пуцін пакінуў саміт G20 да яго завяршэння

Сам Уладзімір Пуцін патлумачыў, што з’ехаў з саміту, бо хоча паспаць. “Я не пайшоў на сумесны сняданак, але там застаўся наш міністр фінансаў”, — заявіў расійскі прэзідэнт журналістам.

“Нам адсюль да Уладзівастока ляцець 9 гадзінаў і яшчэ 9 гадзінаў у Маскву. Яшчэ трэба дабрацца да дому і ў панядзелак трэба на працу выйсці. А яшчэ чатыры-пяць гадзінаў паспаць”, — сказаў Пуцін на выніковай прэс-канферэнцыі ў Брысбене.

На двухдзённым саміце “вялікай дваццаткі” сустветныя лідары раскрытыкавалі дзеянні Уладзіміра Пуціна ў дачыненні Украіны. У прыватнасці, з крытыкай выступілі прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм’ер Аўстраліі Тоні Эбат, прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. А прэм’ер Канады Стывен Харпер у вочы сказаў Пуціну: “Прэч з Украіны!”, перадае УНІАН са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі