Пуцін пакажа ў Сочы Лукашэнку баявое самба

Пуцін пакажа ў Сочы Лукашэнку баявое самба

Уладзімір Пуцін пакажа ў Сочы Аляксандру Лукашэнку баявое самба. Кіраўнік Беларусі ў сераду прыляцеў у Расію для перамоваў з расійскім прэзідэнтам. Пуцін спачатку сустрэўся ў Сочы з прэзідэнтам Фінляндыі, пасля гэтага адбудуцца перамовы з Лукашэнкам. Яны збіраюцца абмеркаваць "шырокі спектр пытанняў у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама сусветны парадак дня".

Як інфармуе ТАСС, Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць у Сочы дзявяты міжнародны турнір па прафесійным баявым самба, на якім каманда Расіі сустрэнецца са зборнай свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі