Пуцін "па сакрэце" сказаў, ці будзе Расія ўмешвацца ў выбары ў ЗША

Пуцін "па сакрэце" сказаў, ці будзе Расія ўмешвацца ў выбары ў ЗША

Карэспандэнт NBC News Кір Сіманс спытаўся ў расійскага прэзідэна Уладзіміра Пуціна, ці паспрабуе Расія ў чарговы раз паўплываць на прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Пуцін вырашыў пажартаваць: "Па сакрэце вам скажу: Так! Абавязкова будзем гэта рабіць!.. Каб канчаткова развесяліць вас, як след. Толькі вы нікому не кажыце".

Пасля прэзідэнт Расіі ўжо сур'ёзна сказаў, што ў Расіі хапае сваіх праблем.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у 2020 годзе. Пасля папярэдніх выбараў, на якіх перамог Дональд Трамп, у Злучаных Штатах на працягу амаль двух гадоў праводзілася расследаванне аб магчымым расійскім умяшальніцтве ў выбары. Але доказаў не знайшлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі