Вы тут

Пуцін некалькі разоў павітаўся з тэлевізарам і нават спрабаваў з ім гаварыць

Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін некалькі разоў павітаўся з тэлевізарам і нават спрабаваў з ім гаварыць, піша meduza.io. Адбылося гэта падчас прамой лініі. На экране перад Пуціным з'яўляліся відэапытанні. Расійскага прэзідэнта ці не папярэдзілі пра тое, што не ўсе звароты ідуць у жывым эфіры, ці ён не зразумеў гэта. У выніку атрымаўся такі "дыялог".

На відэа Яўген Цвяткоў з Масквы сказаў: — Добры дзень!

— Прывітанне! — нечакана сказаў Пуцін.

— Цвяткоў Яўген, горад Масква, — працягваў гучаць голас з відэа.

— Добры дзень, Яўген! — зноў павітаўся з экранам прэзідэнт РФ.

Гэты "дыялог" ёсць на сайце Уладзіміра Пуціна. А вось яго вітання Кацярыны Качайлавай з чарговага відэа там ужо няма. А ў эфіры прагучала "Добры дзень, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч!", як ён сказаў "Прывітанне!".

Далей атрымалася смешна. Падчас паказу відэазвароту жыхаркі Ліпецка Пуцін ужо з ёй не вітаўся, але паспрабаваў... задаць пытнне, колькі каштуюць бананы з Эквадора. Праўда, не выключана, што пытанне было ўсё ж да вядучых прамой лініі. Але падчас паказу відэапытання з Свярдлоўскай вобласці Уладзімір Пуцін зноў паспрабаваў задаць пытанне "тэлевізару". І ўжо вядучай давялося яму патлумачыць, што пытанне запісалі загадзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.