Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не прыедзе на сустрэчу лідараў краін "Вялікай дваццаткі" (G20), паведамляе Reuters. Расію на саміце G20 будзе прадстаўляць кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Пуцін плануе далучыцца да адной з сустрэч на саміце віртуальна, сказаў Джодзі Махардзі, прэс-сакратар міністра-каардынатара Інданэзіі ў марскіх і інвестыцыйных пытаннях.
Пуціна запрашалі ў Інданэзію, але там асцерагаліся, што форум можа быць азмрочаны "трывожным" ростам міжнароднай напружанасці. "G20 не прызначана для таго, каб быць палітычным форумам. Мяркуецца, што гаворка пойдзе аб эканоміцы і развіцці", — казаў раней прэзідэнт краіны Джока Відода.
Інданезія таксама запрасіла прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Раней ён казаў, што не прыедзе на сустрэчу, калі там будзе Пуцін. Чакаецца, што ўкраінскі прэзідэнт далучыцца да размовы онлайн.
Нефармальны саміт лідараў найбуйнейшых сусветных дзяржаў стартуе на інданезійскім востраве Балі 15 лістапада. Мяркуецца, што ў ім возьмуць удзел у тым ліку лідары ЗША Джо Байдэн і Кітая Сі Цзіньпін.