Пуцін мог расказаць Лукашэнку пра размову з Макронам і Меркель

Пуцін мог расказаць Лукашэнку пра размову з Макронам і Меркель

2 красавіка адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Нагодай стаў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Прэс-служба прэзідэнта РФ коратка паведаміла, што яны абмяняліся віншаваннямі і выказалі гатоўнасць і далей сумесна "развіваць увесь комплекс расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін". "Абмеркаваны і цэлы шэраг актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы супрацоўніцтва ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй", — дадае прэс-служба Пуціна.

Прэс-служба Лукашэнкі ўдакладняе, што гутарка працягвалася паўгадзіны (гэта менш, чым звычайна бывае), і атрымалася яна "не столькі святочнай, колькі рабочай". Была абмеркавана "рэалізацыя дамоўленасцяў, якія мелі месца раней". Адной з галоўных тэмаў названа эпідэміялагічная сітуацыя. Далей гаворка ішла пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і Расіі. Лукашэнка і Пуцін "асобна спыніліся на сітуацыі вакол Беларусі і знешніх пагроз, якія... гучаць з заходняга накірунку". Найперш згаданы не ЕС, а Польшча і ЗША.

Зусім магчыма, што Уладзімір Пуцін распавёў Аляксандру Лукашэнку пра сваю нядаўнюю гутарку па відэасувязі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Яны "выказаліся за нацыянальны інклюзіўны працэс дыялогу і за свабодныя выбары" у Беларусі. Пасля гутаркі Меркель, Макрона і Пуціна Святлана Ціханоўская заявіла, што "наш голас пачула і Расія".

Таксама ў гутарцы Лукашэнкі і Пуціна была закранута інфармацыйная бяспека і ўзаемадзеянне цэнтральных СМІ РБ і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі