Вы тут

Меркель і Макрон гаварылі з Пуціным пра свабодныя выбары ў Беларусі

Эмануэль Макрон, Уладзімір Пуцін і Ангела Меркель / kremlin.ru

30 сакавіка ў фармаце відэаканферэнцыі прайшлі перамовы канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Але гэта была далёка не галоўная тэма. Найперш гаворка ішла пра сітуацыю на Данбасе, дачыненні ЕС і Расіі, пра Аляксея Навальнага.

"Пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі Пуцін адзначыў недапушчальнасць знешняга ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы", адзначае прэс-служба расійскага прэзідэнта. Практычна ў кожным выпадку, калі лідары ЕС размаўляюць з Пуціным пра нашу краіну, ён ім нагадвае пра "недапушчальнасць знешняга ўмяшальніцтва".

Прэс-служба ўрада Германіі адзначае, што "у кантэксце Беларусі канцлер ФРГ і французскі прэзідэнт выказаліся за нацыянальны інклюзіўны працэс дыялогу і за свабодныя выбары".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.