Пуцін і Лукашэнка ў Мінску абмяркуюць праект "Канстытуцыйнага акта"

13 снежня Мінск з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Ён возьме ўдзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На ім плануецца разгляд шэрагу дакументаў, найперш саюзнага бюджэту на 2008 год.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі запланаваная на чацвер, 13 снежня. Яны "дэтальна абмяркуюць" праект "Канстытуцыйнага акта". Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, што апошні раз прэзідэнты Беларусі і Расіі сустракаліся ў снежні 2006 года на паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі