Вы тут

Пуцін гаварыў пра прэзідэнта Казахстана, а нечакана падтрымаў нейкага "Кемела"

Уладзімір Пуцін не змог запомніць імя і імя па бацьку прэзідэнта Казахстана / kremlin.ru

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не першы раз не можа правільна назваць імя і імя па бацьку прэзідэнта Казахстана Касыма-Жомарта Такаева. 10 студзеня падчас анлайн-пасяджэння кіраўнікоў краін АДКБ ён падтрымаў нейкага... "Кемела Жомартовіча". І ўжо не выпраўляўся. Такаеў уважліва яго выслухаў і заўвагі не зрабіў.

Як прыгадвае meduza.io, у 2019-м Пуцін не змог прыгадаць і прозвішча Касыма-Жомарта Такаева і назваў яго "новым прэзідэнтам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.