Пуцін атрымае праект закона аб пакаранні за заклікі да аддзялення рэгіёнаў

Падчас рабочай сустрэчы з Зюганавым расійскі прэзідэнт выказаў гатоўнасць больш падрабязна абмеркаваць гэты і іншыя законапраекты камуністаў.



Гаворка ідзе найперш пра праект закона, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне для тых, хто заклікае "аддаць Каўказ, Сібір, Арктыку даручыць асвойваць". "Мне падаюцца гэтыя заклікі блюзнерскімі і злачыннымі. Мы краіну тысячу гадоў збіралі, і такія словы з'яўляюцца не проста памылкай, яны злачынныя па сваёй сутнасці", — цытуе словы Генадзя Зюганава РІА "Новости".


 

Нагадаем, нядаўна расійскі гісторык Сямён Бяссонаў заклікаў аддаць Калінінградскую вобласць Беларусі. Ён лічыць, што толькі беларускія ўлады могуць спыніць дэградацыю гэтага рэгіёна.


 

Беларусы захапілі Калінінградскую вобласць (фотафакт)
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі