Прызначылі дату суда над Алесем Бяляцкім і яго калегамі-праваабаронцамі

Алесь Бяляцкі / Еўрарадыё
Алесь Бяляцкі / Еўрарадыё

Прызначылі дату суда над старшынёй Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім. Пра гэта паведамляюць яго калегі-праваабаронцы. Суд пачнецца 5 студзеня.

Разам з Бяляцкім абвінавачанымі па гэтай справе праходзяць яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч.

Праваабаронцаў абвінавачваюць у "кантрабандзе" (ч.4 арт. 228 КК РБ) і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 2 арт. 342 КК РБ). Гаворка ідзе, сярод іншага, аб аплаце штрафаў, адвакатаў і ўтрымання ў ІЧУ за некаторых удзельнікаў пратэстаў.

Праваабаронцы знаходзяцца пад вартай з ліпеня 2021 года, усе трое прызнаныя палітвязнямі. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі