Прызначаны новы кіраўнік Брэста
![Сяргей Лабадзінскі / t.me/brestoik/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Br2.jpg.webp?itok=oohW6-xu)
Сяргей Лабадзінскі / t.me/brestoik/
Прызначаны новы кіраўнік Брэста — 43-гадовы Сяргей Лабадзінскі. Ён — выпускнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Акадэміі кіравання. З 2021 года працаваў кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Лабадзінскі ўжо паабяцаў Лукашэнку выправіць у горадзе "недахопы".
Аляксандр Рагачук, які кіраваў гарвыканкамам з 2014 года, развітаўся з пасадай. "З 28 сакавіка я сыходжу ў адстаўку з дзяржаўнай службы", — піша ён. Рагачук абяцае працягваць весці свой тг-канал, які "з заўтрашняга дня губляе статус афіцыйнага канала старшыні Брэсцкага гарвыканкама".
Былы старшыня Брэсцкага гарвыканкама будзе кіраваць абласной федэрацыяй прафсаюзаў.
![Прызначаны новы кіраўнік Брэста](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Br1.jpg.webp?itok=li2E1f8W)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.