Прыём на эканамічныя спецыяльнасці ў ССНУ скарочаны на 10%

Прыём на эканамічныя спецыяльнасці ў ССНУ скарочаны на 10%

Сёлета прыём на эканамічныя спецыяльнасці ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі скарочаны на 10%. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Таццяна Караткевіч.

Па словах чыноўніцы, агульныя лічбы прыёму ў ССНУ сёлета амаль не змяніліся. Хаця набор на эканамічныя спецыяльнасці скараціўся, затое павялічыўся на "Ахову здароўя" (на 2%) і на "Тэхніку і тэхналогію" (на 9,1%).

Уступная кампанія ў ССНУ праходзіць з 20 ліпеня па 17 жніўня. Здаць дакументы на бюджэтнае навучанне абітурыенты з базавай адукацыяй могуць па 3 жніўня. На платнае навучанне дакументы прымаюць па 14 жніўня. Прыём дакументаў на бюджэт ад абітурыентаў з агульнай сярэдняй адукацыяй і прафтэхадукацыя з агульнай сярэдняй адукацыяй працягнецца па 9 жніўня, на платнае навучання — па 16 жніўня.

Прыёмныя камісіі працуюць штодня з 9.00 да 18.00 без перапынку, у тым ліку ў працоўныя суботы (21, 28 ліпеня, 4 і 11 жніўня), а таксама нядзелі — 5 і 12 жніўня (для прыёмных камісій устаноў, у якіх у гэты дзень праводзяцца ўступныя выпрабаванні). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі