Прысяжныя не змаглі вынесці вердыкт па справе прынцэсы Дыяны

Трох дзён не хапіла журы прысяжных, каб вынесці вердыкт па справе аб гібелі прынцэсы Дыяны і яе сябра Додзі аль-Фаеда ў аўтакатастрофе ў Парыжы 31 жніўня 1997 года.
Адзінаццаць чальцоў журы — шэсць мужчын і пяць жанчын — так і не змаглі да пятніцы прыйсці да высновы аб прычынах трагедыі. Яны працягнуць дыскусіі ў Высокім судзе Лондана ў панядзелак.

Па звестках юрыстаў, прысяжныя могуць спыніцца на некалькіх версіях. Ім давядзецца вырашыць — ці з'яўляецца аварыя няшчасным выпадкам або забойствам з прычыны злачыннага парушэння правіл дарожнага руху фатографамі-папарацы, якія праследвалі "Мэрсэдэс" з Дыянай. Або прычынай аварыі было тое, што кіроўца прынцэсы сеў за руль у нецвярозым стане.

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі