Прысуд мінчуку, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянер, пакінулі без зменаў

Прысуд мінчуку, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянер, пакінулі без зменаў

Прысуд мінчуку, якога ў навагоднюю ноч параніў з пісталета міліцыянер, пакінулі без зменаў. У пятніцу апеляцыю разглядаў Мінскі гарадскі суд. Як паведамляла Еўрарадыё, мінчук Андрэй Гаўрош 2 жніўня быў асуджаны судом Маскоўскага раёна сталіцы на 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго прызналі вінаватым у супраціўленні міліцыянеру Руслану Салаўёву. Гаўрош адзначаў Новы год з кампаніяй у кватэры, праваахоўнікаў пад раніцу выклікала суседка, незадаволеная шумам. Міліцыянер сцвярджае, што мужчына спрабаваў забраць у яго пісталет і нанёс некалькі ўдараў, пасля гэтага ён і пачаў страляць. Гаўрош з такой версіяй не пагаджаўся, гаварыў, што менавіта міліцыянер праявіў агрэсію.

Сёння Андрэй Гаўрош заявіў, што па-ранейшаму лічыць сябе невінаватым. Аднак каментаваць справу адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі