Прысуд кіроўцу, які на грузавіку збіў людзей у Мінску, абвесцяць 5 красавіка

Прысуд кіроўцу, які на грузавіку збіў людзей у Мінску, абвесцяць 5 красавіка

Прысуд кіроўцу, які на грузавіку збіў людзей у Мінску на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтра “Замак”, абвесцяць 5 красавіка. Дзяржабвінаваўца запрасіла для яго 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і пазбаўленне на 5 гадоў права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам. 55-гадовы мужчына цалкам прызнаў сваю віну.

Трагічнае здарэнне адбылося 2 снежня мінулага года на праспекце Пераможцаў. ЗІЛ, у якога аказалася няспраўная тармазная сістэма, збіў групу пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку на зялёны сігнал святлафора. Ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння памерла 11-гадовая дзяўчынка, пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку 7-гадовы брат загінулай і яе бабуля. Высветлілася, што тэхагляд грузавіка не праводзіўся з 2015 года. У судзе кіроўца заявіў, што ў яго на гэта не было грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі