Прэзідэнт здзейсніў шэраг кадравых ракіровак ва Узброеных сілах

26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра некалькі кадравых перастановак ва Узброеных сілах Беларусі. У прыватнасці: - палкоўнік Аляксандр Ройка прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь па баявым кіраванні;

- генерал-маёр Люцыян Сурынта вызвалены ад пасады намесніка камануючага Сухапутнымі войскамі Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь – начальніка кіравання баявой падрыхтоўкі і падрыхтоўкі рэзерваў - і прызначаны камандуючым сіламі адмысловых аперацый Узброеных cіл. На пасаду, што вызвалілася, прызначаны генерал-маёр Валер Чупрын, які раней займаў пасаду першага намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Беларусі;

- начальнікам штаба – першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі прызначаны палкоўнік Аляксей Еўсцігнеяў;

- намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Алег Белаконеў.

Інтэрнэт-партал прэзідэнта Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі