Прэзідэнт Узбекістана выступіў за захаванне суверэнітэту Каракалпакстана

Пратэст у Нікусе / zakon.kz
Пратэст у Нікусе / zakon.kz

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў выступіў за захаванне суверэнітэту Каракалпакстана, паведаміў яго прэс-сакратар Шэрзод Асадаў.

У сувязі з беспарадкамі ў сталіцы Каракалпакстана 1 ліпеня Мірзіееў вылецеў у Нукус.

"З улікам таго, што працэс абмеркавання зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю яшчэ прадаўжаецца, а таксама на аснове вывучэння меркаванняў, што выказваюцца жыхарамі Каракалпакстана, прэзідэнт абазначыў неабходнасць захавання без зменаў дзеючыя рэдакцыі артыкулаў 70, 71, 72, 74, 75 Канстытуцыі Рэспублікі Узбекістан", — напісаў прэс-сакратар.

Паводле звестак прэс-службы, Мірзіееў падпісаў адпаведны ўказ у мэтах "забеспячэння бяспекі грамадзян, абароны іх правоў і свабод, аднаўлення законнасці і правапарадку" на тэрыторыі Каракалпакстана.

Каракалпакстан — суверэнная рэспубліка, у якой пражывае 2 мільёны чалавек, і якая, паводле дзейнага закона, мае права на выхад са складу Узбекістана на падставе ўнутранага рэферэндуму. Але ўрад Узбекістана вырашыў унесці праўкі ў Канстытуцыю, з-за якіх рэспубліка можа пазбавіцца сувернітэту. У сталіцы, Нікусе, і іншых гарадах адразу пачаліся пратэсты.

Падчас пратэстаў, паводле СМІ, у Нікусе назіраліся перабоі з інтэрнэтам, былі затрыманыя ўдзельнікі мітынгаў і блогеры.

Абмеркаванне праекта паправак у Канстытуцыю працягнецца да 5 ліпеня. На гэты дзень запланавана чарговая акцыя мясцовых жыхароў Каракалпакстана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі