Прэзідэнцкія выбары пройдуць на пачатку 2011 года

Чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі плануецца правесці на пачатку 2011 года. Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў адбудуцца ў красавіку 2010 года. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнка са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Па словах Ярмошынай, выбары павінны адбыцца не пазней за 7 лютага 2011 года. "Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прэзідэнцкія выбары не павінны сумяшчацца з якой-небудзь выбарчай кампаніяй, каб не дэвальваваць сваю сутнасць", — адзначыла кіраўніца Цэнтравыбаркаму.

Яна ўдакладніла, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца ў другой палове вясны, хутчэй за ўсё ў красавіку 2010 года. Па словах Ярмошынай, паколькі выбарчая кампанія доўжыцца тры месяцы, то ўжо ў пачатку наступнага года, у студзені 2010-га, уся краіна ўступіць у выбарчую кампанію па выбары дэпутатаў мясцовых Рад дэпутатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі