Прэзідэнцкі спартклуб пакінула памочніца сына Лукашэнкі, якая падтрымала пратэст

Прэзідэнцкі спартклуб пакінула памочніца сына Лукашэнкі, якая падтрымала пратэст

З Прэзідэнцкага спартовага клуба сышла памочніца яго кіраўніка Дзмітрыя Лукашэнкі Ксенія Валахановіч (Голуб).

"Яна тут не працуе", — сказалі журналістам TUT.by па стацыянарным тэлефоне спартклуба і параілі тэлефанаваць дзяўчыне на яе асабісты нумар.

Сама Ксенія каментаваць свой сыход адмаўляецца: "Я не даю каментароў з гэтай нагоды".

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Ксенія актыўна асуджае беззаконныя дзеянні сілавікоў. Вядома, што на адной з мірных пратэстных акцый жорстка затрымалі яе 66-гадовага бацьку. 

Ксенія Валахановіч — вядомая дзіцячая паэтка. Але з нагоды апошніх падзеяў яна напісала некалькі зусім не дзіцячых вершаў.

 

Пьяницам и проституткам!

Нас называли крысами...
Овцами, дармоедами,
Жёлтыми, белобрысыми...
Кончеными, отпетыми!

Быстро дошли до сути мы,
Стали тверды, как скалы!
Мы - городские Сутины,
Уличные Шагалы!

Пушкинская, Скрыганова,
Грушевка, Боровая!
Ночью над вами заново
Флаги до звёзд взмывают!

Не отдадим символики!
Всем не впаяешь «сутки»!
Браво нам, алкоголики!
Слава нам, проститутки!

Польские ассигнации
Наши не жмут карманы...
Нет бескорыстней нации
Пьяниц и наркоманов!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі