Прэзентацыя на Еўрарадыё: кліп "Bingo!" ад "Мигающий Желтый"

Гурт "Мигающий Желтый" прадстаўляе на Еўрарадыё кліп на песню "Bingo!", загалоўны трэк дэбютнага альбома. Мэта відэа — найбольш дакладна паказаць сутнасць праекта.


"Гучанне песні ўтрымлівае складаныя незвычайныя электронныя апрацоўкі, тэкст напоўнены экзістэнцыйнай дэпрэсіяй, а сама карціна халодная і мінімалістычнае", — тлумачаць удзельнікі гурта. 


У кліпе глядач сустрэне вобразы ўсіх удзельнікаў гурта, у тым ліку і паэткі Дзіны Мележ, якая піша для гурта тэксты, і якая хавае свой твар на фота каманды. 

"Сюжэт роліка сімвалізуе жыццё, у якім людзі праходзяць міма, не заўважаючы адно на аднаго, і пры гэтым працягваюць пакутаваць ад адзіноты", — працягваюць музыкі.


Аўтарам відэа выступіў удзельнік гурта Цімафей Сяргееў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі