Вы тут

Прэзентацыя: Альбом "Чорны сімвал", "які не сорамна паказаць", ад гурта Znich

Фота з сацыяльных сетак

Гурт Znich прадстаўляе на Еўрарадыё новы альбом "Чорны сімвал". Музыкі сцвярджаюць, што гэта першая настолькі якасная кружэлка каманды, што яе "не сорамна паказаць людзям".

"Гэта альбом пра чалавека, пра тое, што ў яго ўнутры, пра яго адчуванне сябе, сваёй зямлі, таго, што навокал", — кажа Аляксандр, басіст гурта, якому належыць аўтарства большасці рэчаў на пласцінцы.

 

У адрозненне ад папярэдніх прац "Зніча", на новым дыску толькі адна "народная" кампазіцыя. Таксама ёсць трэкі, напісаныя на вершы Максіма Багдановіча. Хаця, як кажа Алесь Таболіч, і ў тэксах Багдановіча, і ў тэкстах басіста Аляксандра лёгка прасочваецца "народная лінія". 

"На альбоме па-ранейшаму гучыць дуда і народныя духавыя інструменты, — дадае Таболіч. — Але з'явілася вельмі шмат электронных гукаў, мы адмыслова надалі ім шмат увагі".

Праца над альбомам вялася ў Гомелі на той жа студыі, дзе "нарадзіўся" апошні альбом ТТ-34. 

Прэзентацыя альбома "Чорны сімвал" адбудзецца 19 сакавіка на Фэсце веснавога раўнадзенства, які пройдзе ў клубе Re:Public. Разам з гуртом Znich свае новыя кружэлкі прадставяць каманды Folkore i "Адарвірог".

Слухаць размову з удзельнікамі "Зніча" Алесем Таболічам і Аляксандрам цалкам:

Галоўнае

Выбар рэдакцыі