"Прессбол": Сяргей Гурэнка можа пакінуць мінскае "Дынама"

"Прессбол": Сяргей Гурэнка можа пакінуць мінскае "Дынама"

Галоўны трэнер Сяргей Гурэнка можа пакінуць футбольнае мінскае "Дынама". Пра гэта паведамляе "Прессбол". Папулярнае спартыўнае выданне спасылаецца на некалькі крыніц. Называецца нават адзін з кандыдатаў у галоўныя трэнеры каманды — Уладзімр Журавель, які працаваў з дынамаўцамі ў 2014 годзе. Аднак сам футбольны спецыяліст такі варыянт абвяргае.

Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы жніўня з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што ў ФК "Дынама-Мінск" можа змяніцца ўласнік (альбо ў бліжэйшы месяц, альбо да канца года). На сённяшні дзень 57% акцый належыць бізнесмену Юрыю Чыжу, 26% — Мінгарвыканкаму. Прычынай змены ўласніка называлася разгромная параза "Дынама" ў матчы з "Зенітам" (1:8) у кваліфікацыі Лігі Еўропы. У сацсетках, на форумах было шмат абмеркаванняў наконт "дамоўнага матчу". Спасылкі былі і на словы Гурэнкі на пасляматчавай прэс-канферэнцыі. Ён сказаў, што "Зеніт" апярэдзіў яго каманду за кошт праціскання праз цэнтр, за кошт падачаў, фалоў, стандартаў і... "Газпрама".

Сяргею Гурэнку 30 верасня споўніцца 46 гадоў. Ён — вядомы ў мінулым беларускі футбаліст, быў капітанам нацыянальнай зборнай. На трэнерскай працы — з 2009-га. Мінскае "Дынама" Гурэнка трэніруе з мінулага года. Пасля паражэння ад "Зеніта" каманда страціла 5 ачкоў у трох матчах чэмпіянату, дзеліць 2-4 месцы з "Віцебскам" і "Шахцёрам". Гурэнка мае кантракт да канца сезону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі