Прэс-сакратар Пуціна расказаў, чаму Расія так павольна вядзе вайну

У выніку трапляння расійскай ракеты ў жылы дом ва Умані ў канцы красавіка загінула больш за 20 чалавек, у тым ліку дзеці / @V_Zelenskiy_official
У выніку трапляння расійскай ракеты ў жылы дом ва Умані ў канцы красавіка загінула больш за 20 чалавек, у тым ліку дзеці / @V_Zelenskiy_official

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў патлумачыў, чаму расіяне так "павольна дзейнічаюць" ва Украіне. Гэта таму, што расіяне "не вядуць вайну".

"Весці вайну — гэта зусім іншая справа, гэта поўнае знішчэнне інфраструктуры, гэта поўнае знішчэнне гарадоў. Мы гэтага не робім. Мы спрабуем захоўваць інфраструктуру і мы спрабуем захоўваць чалавечыя жыцці", — заявіў Пяскоў у інтэрв'ю баснійскаму каналу ATV.

Пресс-секретарь Путина рассказал, почему Россия так медленно ведет войну
Жыхары Умані пасля трапляння расійскай ракеты ў жылы дом / / @V_Zelenskiy_official

Гаворачы пра ўскосныя прычыны вайны, Пяскоў сказаў, што Захад падмануў Расію пасля распаду СССР і працягнуў пашырацца на ўсход. "Расія — занадта вялікая краіна, каб з ёй так размаўлялі", — сказаў Пяскоў. Пры гэтым ён адзначыў, што СВА атрымліваецца "вельмі складанай". Але пэўныя мэты за гэты год, паводле яго, дасягнутыя. Гэта рэферэндумы і далучэнне новых зямель. Нагадаем, значная частка тэрыторый, якія Расія "далучыла" на рэферэндумах, застаецца пад кантролем Украіны.

Пяскоў таксама перакананы, што расійскія сілы возьмуць пад кантроль Бахмут, дзе цяпер ідуць самыя жорсткія баі. Адзначым, што ўчора камандуючы сухапутнымі войскамі УС Украіны Аляксандр Сырскі расказваў пра паспяховыя ўкраінскія контратакі пад Бахмутам. "На асобных участках фронту вораг не змог утрымаць націск украінскіх абаронцаў і адступіў на дыстанцыю да 2-х кіламетраў", — сказаў Сырскі. І дадаў, што бітва за Бамут працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі