Прэс-канферэнцыя Святланы Алексіевіч

Першая беларуска, якая стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі, адказвае сёння на пытанні прэсы.

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год. Прэмія ёй прысуджаная "за паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час".

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман "У вайны — не жаночы твар", які з'явіўся ў 1983 годзе. Іншыя вядомыя творы пісьменніцы — "Цынкавыя хлопчыкі" (пра вайну ў Афганістане), "Чарнобыльская малітва" (пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС), "Час сэканд-хэнд".