Прэм’ера “хакейнай оперы” адбудзецца ў Мінску

Хакейная опера-буф “0:1” будзе пастаўленая на крытай коўзанцы ХК “Юнацтва-Мінск”, што ў сталічным парку Горкага. На лёд выйдуць оперныя спевакі, хор і сімфанічны аркестр. Яны распавядуць гісторыю пра юнага кампазітара і скрыпача Дэбюта, які вырашыў падтрымаць сямейную традыцыю і заняцца хакеем. Спроба была настолькі ўдалай, што ён ажно з першага свайго матчу дапамог камандзе перамагчы.



Аўтарам оперы сталі кампазітарка Вольга Падгайская і лібрэтыст Віталь Дарашчук. Выканае гэты музычны твор капэла “Санорус”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі