Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў наведае Брэсцкую вобласць

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння едзе ў Брэсцкую вобласць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка ўраду. Ён мае намер азнаёміцца з працай прадпрыемства “Граніт”. Падчас візіту прэм’ру дакладуць аб запасах граніту і перспектывах мінеральна-сыравінавай базы радовішчаў “Мікашэвічы” і “Сітніцкае”.

Таксама Кабякоў наведае пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне “Палессе” і завод “Кузлітмаш”. Падчас візіту на апошні гаворка пойдзе пра нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці кавальска-прэсавага ліцейнага абсталявання і камплектуючых для аўтатрактарнага машынабудавання. Таксама будзе закранутая праблема рэалізацыі прадукцыі і стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі