Прэм'ер-міністр абяцае, што малочныя прадукты з крамаў не знікнуць

Прэм'ер-міністр абяцае, што малочныя прадукты з крамаў не знікнуць

Малочныя прадукты ў беларускіх крамах не знікнуць. Такое абяцанне з вуснаў прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова прагучала у інтэрв'ю тэлекампаніі "Мір".

"Паказчыкі па малаку ідуць з добрым плюсам у адносінах да ўзроўню мінулага года. Упэўнены, што малочныя прадукты не знікнуць, а будуць прадстаўленыя яшчэ ў большым асартыменце і ў добрых колькасцях", — цытуе БелаПАН словы Кабякова.

Чыноўнік паведаміў, што 2016 год у Беларусі стаў не вельмі спрыяльным для збожжавых і зернебабовых культураў: іх атрымалі на 10-12% менш, чым меркавалі.

"Мы цалкам закрываем нашы асноўныя патрэбы па прадуктах харчавання і маем добры экспартны патэнцыял, які ў наступным годзе будзе яшчэ вышэйшым", — не губляе аптымізму кіраўнік урада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі